Гродзенскія памежнікі затрымалі 7 кантрабандыстаў. Два аквалангісты збеглі

|

Кантрабанду на бераг прывезлі на мікрааўтобусе «Iveco» і «Audi».

Цыгарэты збіраліся перапраўляць на плыту. На дапамогу беларускім “калегам” з літоўскага боку прыплылі 2 аквалангісты. Іх затрымаць не ўдалося, у руках памежнікаў засталіся толькі ласты аднаго з іх.

 

Аператыўная распрацоўка групы пачалася пасля таго, як адзін з удзельнікаў групы прапанаваў супрацоўнікам памежнай службы хабар у памеры 3600 даляраў. Пасля гэтага кантрабандысты былі ўпэўненыя ў поспеху аперацыі, на якой маглі зарабіць некалькі дзясяткаў тысяч даляраў. Асноўная арганізацыя канала ішла з літоўскага боку.

 

За апошнія 10 дзён памежнікі на прыбалтыйскім накірунку канфіскавалі на пунктах пропуска амаль 11 тысяч пачак цыгарэт. Яшчэ 10 скрыняў цыгарэт кантрабандысты прыхавалі ў лесе каля мяжы, а плот з 35 скрынямі смаргонскія памежнікі знайшлі на беразе Віліі.

 

Паводле http://gpk.gov.by