Манхэтанскі фестываль каротраметражнага кіно ізноў у Гродне
Стужкі заяўленыя на Манхэтанскі фестываль паказваюцца ў 173 гарадах і 36 краінах на 5 кантынентах. Праглядзіць іх каля 150 тысяч чалавек. У Гродне паказы ўпершыню адбыліся ў мінулым годзе і, як паведамляла адміністрацыя кінатэатра, карысталіся вялікім поспехам.
Найбуйнейшы глядацкі фестываль у свеце фактычна дазваляе кожнаму гледачу паўплываць на вынікі конкурса: уваходзячы ў залу ён атрымлівае картку, на якой можа пасля прагляду адзначыць толькі адзін найлепшы паводле яго думкі фільм.
Гэтак, у мінулым годзе гарадзенцы былі цалкам салідарныя з рэштай свету, аддаючы перавагу амерыканскай стужцы «Давід і Галіяф», якая ў выніку і ўзяла гран-пры.
Пачатак сеансаў у «Чырвонай зорцы»:
28.09.2012 – 19.00, кошт квітка 20-30 тыс. рублёў (паказ у межах кінаклуба «Ракурс»)
29-30.09.2012 – 17.00, кошт квітка 21-31 тыс. рублёў
Працягласць праграмы 125 хвілін.