Гродзенская вобласць рэалізуе 55 інвестпраектаў. Яшчэ 5 – скасаваныя, 6 засталіся невыкананымі

|

Ад пачатку 2010 года вобласць заключыла 66 дамоваў амаль на 2 трыльёны рублёў: 22 – у 2010. 26 – у 2011, 18 – за студзень-жнівень 2012 года. Большасць праектаў рэалізуецца ў сферы гандля і грамадскага харчавання (больш за 29), у феры паслуг – 23, у тым ліку 6 – у галіне турызму. Прыдарожны сервіс – 14 праектаў, лагістыка – 3, прамысловасць і АПК – 14.

Па стане на 1 верасня рэалізацыя 7 праектаў завершана: будаўніцтва аб’ектаў гандлю ў Гродне, Лідзе, завода гарачага ацынкавання ў Лідзе, аўтазаправачныя станцыі ВА “Беларусьнафта”.

 

Разам з тым 5 дамоваў былі скасаваныя, па шасці тэрмін дзеяння скончыўся, аднак праекты так і засталіся нерэалізаванымі.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://regioninvest.by