Гродзенскі заапарк святкуе Дзень нараджэння

|

22 верасня для ўсіх ахвотных будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі. Экскурсійныя групы будуць фармавацца непасрэдна каля касы. Пачатак экскурсій у 11.00, 12.00,13.00, 14.00, 15.00 і 16.00.

 

Пры гэтым за ўваходны білет усё ж такі давядзецца заплаціць. Для дарослых ён каштуе 20 тысяч, для дзяцей – 10 тысяч, малыя да 6 гадоў уваходзяць бясплатна.

 

23 верасня свята “Дзень нараджэння” пройдзе з 12 да 15 гадзін у пакуль незаселеным сланоўніку. У праграме: выстава жывёл, фотаздымкаў “Заапарк у Гродне. Пачатак”, конкурсы і гульні, канцэрт, магчымасць сфатаграфавацца з ручнымі жывёламі.

 

Гісторыя Гродзенскага заапарка непарыўна звязаная з імём выкладчыка гімназіі Яна Каханоўскага. Менавіта па ягонай ініцыятыве ў 1926 годзе ў Гродне быў закладзены навучальны батанічны сад. У наступным годзе пры ім адкрыўся заалагічны аддзел.

Першапачаткова там утрымліваліся 17 відаў жывёл мясцовай фаўны.

У 1936 годзе заапарк налічваў ужо каля 400 насельнікаў, сярод якіх былі леў, мядзведзь, зубр, леапард.

 

Паводле http://www.grodnozoo.by