Гроднааблгідрамет папярэджвае пра начныя замаразкі
У самім Гродне сіноптыкі прагназуюць сёння ўначы +2…+4, слабы туман, без істотных ападкаў.
У суботу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, вецер няўстойлівы 4-9 м/с, тэмпература паветра +14…+16.
23 верасня на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 15-20 м/с.
Уначы чакаецца +5…+10, днём +8…+13.
Воблачнае з праясненнямі надвор’е захаваецца і ў панядзелак.
Уначы пройдуць дажджы +4…+9, днём пераважна без ападкаў +11…+16.
Здымак http://www.liveinternet.ru