У Мінск едуць «Дзецюкі»

|

Алесь Дзянісаў, былы вакаліст гурта «Кальян», а цяпер музыка «Дзецюкоў»: «Гэта першы выступ нашага гурта ў Менску. Паспрабуем зацікавіць публіку сваімі песнямі».

 

У распаўсюджанай гуртом інфармацыі музыкі кажуць:

«Ва ўсе часы і пры любой уладзе на нашай любімай зямельцы жылі былі дзецюкі, дзецюкамі назывылі маладых, а часам і не зусім маладых людзей. Галоўнае, што адрознівала гэтых хлопцаў ад іншых — шчыры рамантызм і неабыякавасць да мінулага, сучаснага і будучага свайго краю.»

 

Для ахвотных трапіць на канцэрт – даведкі па тэлефоне +375 29 5562286.

Кошт квітка – 30 тысяч рублёў.