“Горад, у якім жывуць людзі” адкрыецца заўтра

|

Выстава прадстаўляе вуліцу горада з імправізаванымі будынкамі, уздоўж якіх развешаны майкі, распісаныя рукамі людзей, што жывуць з ВІЧ. У вокнах будынкаў – дзённікавыя запісы ВІЧ-інфікаваных беларусаў.

Адкрыццё “Горада, у якім жывуць людзі” адбудзецца ў межах рэспубліканскага аўтапрабега “Скажы СНІДу – не!”: з 13 па 17 мая па абласных цэнтрах з тэматычнымі канцэртамі вандруюць Аляксей Шэдзько, Аляксандр Патліс, дуэт “Аляксандра і Канстанцін” і іншыя выканаўцы.

Арганізатары выставы – Беларускае аддзяленне Чырвонага Крыжа і Беларуская супольнасць людзей, якія жывуць з ВІЧ.