Падарунак гродзенскім садаводам
Суніцы “Славуціч” – сярэднеспелы гатунак, устойлівы да мучністай расы. Яго галоўная перавага – добрая транспартабельнасць, якая дазваляе перавозіць ягады для рэалізацыі на вялікія адлегласці. Позні гатунак суніц “Дукат”, створаны ў Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства Акадэміі Навук Беларусі для вырошчвання на Гродзеншчыне, таксама вызначаецца добрай транспартабельнасцю, высокай урадлівасцю і смакам. Для вырошчвання ў гродзенскіх садах рэкамендаваны таксама новаствораныя беларускімі навукоўцамі сярэднепознія і ўстойлівыя да хваробаў гатункі сліў “Ренклод прэзідэнцкі” і “Нарач”. Фота з сайта http://belagriplants.ru