У Смаргоні на 10 сутак арыштавалі мастака Пушкіна

|

Іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным шэсці ў Смаргоні. Ноч яны правялі ў ізалятары. А на наступны дзень пачаліся адміністрацыйныя суды.

У выніку усе атрымалі штрафы, а разгляд справы над Пушкіным пераносіўся.

 

Па словах актывіста Алеся Дзергачова, які сёння прысутнічаў на судзе, суддзя прызнала Пушкіна арганізатарам шэсця.

Хаця пры папярэдніх разглядах такога пытання не паўставала. Таксама яго прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі. Мастаку ў тэрмін зняволення будуць залічаныя суткі, якія ён правёў у ізалятары пасля затрымання.

 

2 верасня Алесь Пушкін з сябрамі зладзіў акцыю ўшанавання ўгодкаў народзінаў Расціслава Лапіцкага — кіраўніка антыкамуністычнага падполля пасля вайны. Яны пранеслі партрэт Лапіцкага па горадзе.