КДК настойвае на усталяванні банкаўскіх тэрміналаў у прыдарожных кавярнях

|

З 195 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу 40 пакуль не абсталяваныя банкаўскімі тэрміналамі. На думку начальніка ўпраўлення КДК некаторыя прыватныя прадпрымальнікі свядома хаваюць рэальныя прыбыткі, пазбягаюць безнаяўныя разлікі, каб ухіліцца ад уплаты падаткаў.

 

Падчас праверак прыватных прадпрымальнікаў, прыватных унітарных прадпрыемстваў у гандлёвых цэнтрах і на рынках,  рэгулярна выяўляюцца факты парушэння касавай дысцыпліны.

За 6 месяцаў 2012 года такіх выпадкаў было 380, сума штрафаў склала 405,6 мільёна (за 1 паўгоддзе 2011 года – 248 фактаў, сума штрафаў – 138 мільёнаў).

На сёння ў Гродзенскай вобласці працуюць 27449 прыватных прадпрымальнікаў. За апошнія 5 гадоў іх колькасць павялічылася амаль на 4,6 тысяч чалавек, пры гэтым колькасць ПП, якія выкарыстоўваюць касавыя апараты, скарацілася на 1100 чалавек.

 

Паводле http://www.belta.by 

Здымак http://gorad.by