Беларускім экскурсаводам параілі вучыць родную мову

|

Паводле спадара Гілепа праблеме выкарыстання беларускай мовы ў абслугоўванні турыстаў неабходна надаць асаблівую ўвагу на наступным з’ездзе экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

 

«Нажаль, усе экскурсаводы валодаюць толькі адной мовай – рускай. Ну не могуць ані немцы, ані французы, ані ангельцы зразумець, чаму мы называемся Рэспублікай Беларусь. Ад вас у першую чаргу, нават не ад прэзідэнта з прэм’ер-міністрам, залежыць больш за ўсё імідж краіны. Вучыце родную мову, перакладайце экскурсіі на родную мову», – заклікаў старшыня Беларускага фонда культуры.

 

Паводле БелаПАН

Здымак з архіву «Твайго стыля»