Ці пісаў Быкаў вершы?
Над гэтым пытаннем, як аказалася, задумаўся не толькі я. Першым хто знайшоў гэты верш быў блогер Павел Бераснеў. У яго блогу інфармацыя пра сшыткі з вершам Васіля Быкава з’явілася раніцай 25 верасня.
Пра знаходку Павел распавядае наступнае:
«Сшытак быў набыты сёння ў Акадэмкнізе. Але гэта быў апошні асобнік: сшытак купляла мая калега і сказала, што забрала апошні. Сшыткі з Купалам і Коласам яшчэ ляжалі»
Аказалася, што верш, які перадрукавала гарадзенская друкарня – гэта верш з сайту «Стихи.ру», аўтарам якога пазначаны «Василий Быков». Ніякага дачынення да творчасці вядомага беларускага пісьменніка ён не мае. Недасведчаныя супрацоўнікі друкарні, відавочна, знайшлі верш у інтэрнэце.
Наклад сшыткаў – 1000 асобнікаў. Магчыма, камусці з нашых чытачоў такі патрапіцца. У гарадзенскіх кнігарнях я такога сшытку не знайшоў. Як паведамілі пазней у друкарні, наклад вымаецца з продажу, таму варта зайсці ў краму і паспрабаваць набыць такое ўнікальнае выданне.
Наш карэспандэнт аб’ехаў 5 гарадзенскіх кнігарняў і не знайшоў ніводнага экзэмпляра гэтых незвычайных сшыткаў. Большасць прадаўцоў казала, што такой прадукцыі крамы не атрымлівалі. У краме “Раніца” нам пашанцавала крыху больш: супрацоўніца крамы з усмешкай сказала, што сшыткі былі, але іх ужо паспелі разабраць – яны карысталіся надзвычайнай папулярнасцю. | ||
Здымкі з grodnoprint.com i berasneu.com