Гродзенскі драматычны тэатр рыхтуецца да 65-годдзя

|

Як піша са спасылкай на дырэктара тэатра Ігара Гнедзіча vgr.by, са сваёй праграмай тут выступяць абласны тэатр лялек, тэатр гумару «Канкан», ансамбль «Белыя Росы», гродзенская капэла і іншыя творчыя калектывы.

Артысты драматычнага тэатра распавядуць пра сябе ў міні-прадстаўленнях.

 

Гродзенскі абласны драматычны тэатр створаны ў кастрычніку 1947 года на базе пераведзенага ў Гродна Бабруйскага драматычнага тэатра. Першы тэатральны сезон распачаўся 20 кастрычніка 1947 года спектаклем «Правда хорошо, а счастье лучше» па п’есе А. Астроўскага.

 

На здымку з сайта http://drama.grodno.by – праграмка першага спектакля Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра