Гарадзенка за 2 месяцы скрала 13 пар абутку

|

Яна брала з паліц тое, што ёй падабалася, мерыла абутак, а пасля незаўважна хавала туфлі ў пакет, а пустыя каробкі вяртала на месца.

Жанчына выносіла і абутак, які не падыходзіў ёй па памеры, і мужчынскі.

 

За 2 летнія месяцы, пакуль гарадзенкай не зацікавіліся праваахоўныя органы, яна паспела скрасці 13 пар абутку.

Некалькі пар аператыўнікі знайшлі ў падазраванай падчас вобшуку.

 

Жанчына сваю віну прызнала і тлумачыць тым, што адна выхоўвае 2 дачок, якім да новага навучальнага году патрэбны быў абутак.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://www.danheller.com