Супрацоўнікі ДАІ зладзяць у Гродзенскай вобласці акцыі-эксперыменты

|

Паводле аналізу ДТЗ, самым небяспечным для ўдзельнікаў дарожнага руху з’яўляецца асенне-зімовы перыяд. У перыяд з верасня па снежань на дарогах гіне найбольшая колькасць людзей.

У гэты перыяд у 2009 годзе загінулі 42,2%, у  2010 – 48,4%, у 2011 – 47,1% ад агульнай колькасці загінулых у аварыях за год. Смяротнасць пешаходаў-ахвяр ДТЗ у верасні-снежні складае 40,5%. З іх 21,2% былі ў стане алкагольнага ап’янення, а большасць проста ляжала на дарозе.

 

Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць неадкладна паведмяць па тэлефоне 102 пра выпадкі, калі нецвярозыя пешаходы сядзяць, ляжаць на дарозе ці на ўзбочыне. Такім чынам можна выратаваць не адно жыццё.

З пачатку 2012 года ў Гродзенскай вобласці загінулі 17 пешаходаў, 119 параненыя.

 

Каб прыцягнуць увагу ўдзельнікаў дарожнага руху да праблемы, супрацоўнікі Гродзенскай абласной ДАІ на наступным тыдні правядуць эксперыменты, калі ў якасці ўмоўна пацярпелых выступяць манекены і добраахвотнікі.

 

Паводле http://gaigrodno.by