Службовымі паўнамоцтвамі на Гарадзеншчыне найчасцей злоўжываюць супрацоўнікі лясгасаў
На выяздным пасяджэнні калегіі пракуратуры Гродзенскай вобласці адзначылі, што падчас праверак і расследавання крымінальных спраў выяўлена, што “у дадзенай сферы склалася супрацьзаконная практыка забеспячэння паказчыкаў працы па прадухіленні забруджвання лясоў і выкананню патрабаванняў супрацьпажарнай юяспекі праз неабгрунтаванае складанне пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні і прыцягненні грамадзян да адміністратыўнай адказнасці”.
Найбольш карупцыйных злачынстваў у Гродзенскай вобласці зарэгістравана ў галіне будаўніцтва, транспарта, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і адукацыі. У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання зафіксавана талькі 2 выпадка.
У студзені – жніўні 2012 года ў Гродзенскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года істотна зменшылася выяўленне крадзяжоў праз злоўжыванне службовым становішчам, фактаў атрымання і дачы хабару.
Больш за 90% матэрыяльных стратаў па скончаных за апошнія 8 месяцаў справах, кампенсавалася вінаватымі ў карупцыйных злачынствах падчас папярэдняга следства.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://govorim.by