Чачэнцы спрабавалі нелегальна перайсці мяжу, каб уз’яднацца з сем’ямі

|

Паводле затрыманых, некалькі дзён таму яны разам з жонкамі і 8-ю непаўнагадовымі дзецьмі на цягніку накіраваліся ў Польшчу дзеля атрымання прытулку.

 

На мяжы польскія службы сем’і падзялілі: жанчын з маленькімі дзецьмі пакінулі ў Польшчы, а 2 мужчынам і старэйшым за 10 гадоў дзецям уезд забаранілі.

Айцам сямействаў давялося вярнуцца ў Беларусь.

 

Праз некалькі дзён яны паспрабавалі ўз’яднацца з сем’ямі, перайшоўшы мяжу нелегальна. Гэтым разам яны спрабавалі прабрацца ў Літву.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://news.open.by