Загінуў у агні, ратуючы дакументы

|

Выратавальнікаў выклікала гаспадыня хаты раніцай 27 верасня. Жанчына здымала з газавай пліты каструлю, прыхапіўшы яе ручніком. Тканіна загарэлася, і гаспадыня, спужаўшыся, кінула ручнік на падлогу. На бяду, ён трапіў у картонную скрыню, якая загарэлася.

Агонь хутка распаўсюдзіўся па будынку, і сталыя сужонкі вымушаныя былі ўцякаць праз вакно.

 

У чаканні выратавальнікаў 60-гадовы мужчына вырашыў, што здолее забегчы ў хату і выратаваць дакументы. Пазней яго знайшлі на падлозе без прыкмет жыцця. Прычыну смерці вызначаць спецыялісты.

 

Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць вясковай хаты.

 

Паводле http://112.by