Лепшую шматдзетную сям’ю Гродзеншчыны вызначаць 15 мая
У фінале возьмуць удзел 19 сямей, якія перамаглі ў районных этапах конкурса. Гэтым разам сем’і, якія выхоўваюць ад трох да шасці дзяцей, прадставяць журы свае захапленні і сямейныя традыцыі.
Пераможцы конкурса атрымаюць у падарунак побытавую тэхніку.
На Гродзеншчыне зарэгістравана больш за 7100 шматдзетных сямей, у якіх выхоўваецца больш за 23300 дзяцей. Шэсць сямей выхоўваюць 10 і больш непоўнагадовых.
Паводле БелТА