У Гродне пачалі рабіць прышчэпкі ад грыпу

|

Сёлета за кошт бюджэтных сродкаў плануецца прышчапіць 140 тысяч жыхароў Гродна і раёна.

Гэта 35% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Паводле загадчыцы эпідэміялагічным аддзелам занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святланы Кісель, вакцынаваць у амбулаторыях будуць расійскім прэпаратам “Грыпол” і кітайскім “Флюваксін”.

Гэтымі вакцынамі карысталіся і летась.

Паводле спецыялістаў, верасень-кастрычнік – найбольш пажаданы перыяд для вакцынацыі.

Зрабіць прышчэпку можна будзе да 1 лістапада.

 

Здымак http://zn.by