Шляхам паўстанцаў на радзіму Тадэвуша Касцюшкі
Вандроўка пачынаецца з Гродна, адна з вуліц якога носіць імя славутага земляка. Далей шлях ляжыць у напрамку Слоніма. 7 жніўня 1794 г. у прадмесці Слоніма Замосці адбыўся бой паўстанцаў пад кіраўніцтвам генерала Юзафа Серакоўскага з расійскім войскам.
Дарога ідзе праз Скідзель, дзе ў суседняй вёсцы Мількаўшчына нарадзілася «каралева гаючай праўды» Эліза Ажэшка, праз Дзярэчын, уладанні ўдзельніка паўстання 22-гадовага генерала Францішка Сапегі, які ахвяраваў на паўстанцкія справы 6 тысяч дукатаў і 16 тысяч рублёў.
На месцы баёў у Слоніме стаіць барокавы касцёл Святога Андрэя. Ад Слоніма атрад Юзафа Серакоўскага рушыў на Ружаны…
Уся распрацоўка – тут.