Дзяўчына пацярпела з-за жадання пакатацца з незнаёмымі
Сёння пасля 4 гадзін раніцы 20-гадовы кіроўца “Фальксвагена” перавысіў хуткасць на мокрай гравійнай дарозе каля вёскі Ясень Астравецкага раёна.
На закругленні дарогі ён зачапіў узбочыну і апракінуўся.
Выпадковая спадарожніца, якую два сябры падвозілі да яе вёскі, падабраўшы на дарозе сярод ночы, моцна ўдарылася галавой.
Даехаўшы да месца, дзяўчына вырашыла не выходзіць, а яшчэ пакатацца з новымі знаёмымі.
Рамнём бяспекі яна не скарысталася.
Паводле http://gaigrodno.by