“Чорныя выходныя” гродзенскіх кантрабандыстаў

|

Кантрабандны “аншлаг” у пункце пропуску “Прывалкі”  пачаўся 30 верасня з 3 да 5 гадзін раніцы.

Цыгарэты былі схаваныя ў канструктыўных асаблівасцях аўтамабіляў.

 

Усяго затрыманыя 13 аўтамабіляў, частка з якіх належыла грамадзянам Літвы.

37,5 тысяч пачак цыгарэт, кнафіскаваных супрацоўнікамі мытні, каштуюць прыкладна 11 мільёнаў рублёў. Да таго ж да рашэння суда затрыманыя 13 аўтамабіляў, папярэдні кошт якіх складае больш за 500 мільёнаў рублёў.

 

Кантрабандныя тэлефоны «Samsung» гарадзенец перавозіў па зялёным канале п.п. “Варшаўскі мост”.

Пасля дадатковай праверкі ў скрыні для пальчатак, пярэдніх і задніх падлакотніках яго «Renault» знайшліся 40 апаратаў.

Тэлефоны коштам 44 мільёны таксама канфіскаваныя на карысць дзяржавы.

 

Паводле http://gpk.gov.by