Вяртанне забытых імёнаў гарадзенскага мастацтва

|

Гэта першае грунтоўнае даследванне фенамена гарадзенскага мастацтва, развіцця жывапісу рэгіёна, у аснову якога пакладзеныя архіўныя матэрыялы Польшчы, Літвы, Германіі.

 

Аўтарка кнігі, якая зараз жыве ў Германіі, паказвае асаблівасці развіцця мастацтва, якое абумовіла перадусім памежнае становішча рэгіёна, уплывы ў сістэме адукацыі як з боку Захаду, так і Расіі.

Наталля Маліноўская адкрывае чытачам творчасць і вяртае імёны некалі вядомых, а сёння забытых мастакоў Гродзенскага рэгіёна.

Адна з такіх асоб, на думку аўтаркі, – Марыя Гажыч.

 

Наталля Маліноўская-Франке:

Гэта ў свой час была даволі вядомая мастачка. Яе бацька меў маёнтак на Ваўкавышчыне, маці паходзіла са шведскай арыстакратыі. Вельмі заможная сям’я мела магчымасць даць дачцэ найлепшую адукацыю.

Марыя Гажыч пісала беларускіх сялянаў. Захаваліся арыгінальныя малюнкі, удалося знайсці шмат апісанняў.

Пасля смерці мужа мастачка перажыла духоўнае навяртанне,  пайшла ў закон Назаратанак. Неўзабаве вярнулася ў Гродна, стала старэйшай у гродзенскім кляштары, адкрыла школу для дзяўчат, пачала пісаць абразы.

Абразы, створаныя Марыяй Гажыч, і зараз захоўваюцца ў Гродне.

 

Першая прэзентацыя выдання з удзелам аўтаркі пройдзе ў “Крызе” ў 17 гадзін 3 кастрычніка.

Кніга Наталлі Маліноўскай-Франке стала 21-ым выданнем серыі “Гарадзенская Бібліятэка”.