Гродзенскі музей Багдановіча адзначыць юбілей Зоські Верас

|

У праграме імпрэзы да 120-годдзя Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай-Войцік) – прагляд дакументальнай стужкі «Зоська Верас», літаратурна-драматычная кампазіцыя «Думкі», створаная на аснове ліставання з адметнымі дзеячамі культуры, мемуарных запісаў і творчасці Зоські Верас.

 

Удзел у вечарыне возьмуць асабіста знаёмыя з паэткай гарадзенцы: прафесар Аляксей Пяткевіч, кампазітар Яўген Петрашэвіч, гісторык Алесь Госцеў.

Ансамбль «Гасцінец» (кіраўнік А.Карповіч) прадставіць песню «Зоська Верас» на музыку і  словы Яўгена Петрашэвіча.

 

Пачатак вечарыны ў 18 гадзін.

 

Жыццё Зоські Верас – паэткі, мемуарысткі, лексікографа, перакладчыцы, асветніцы і актыўнай грамадскай дзяячкі ХХ стагоддзя, ад пачатку было звязана з Гарадзеншчынай. У Гродне нарадзіўся яе бацька Антон Міхайлавіч Сівіцкі, сюды Людвіка пераехала разам з маці пасля смерці бацькі, скончыла прыватную жаночую гімназію Кацярыны Баркоўскай. Тут у 1909-1913 гг. была ўдзельніцай гуртка беларускай моладзі…

 

Здымак Зоські Верас 1914 г. з be.wikipedia.org