У Гродне замежных інвестараў чакаюць 40 праектаў
Паводле старшыні Гродзенскага гарвыканкама Барыса Казялкова, 9 інвестыцыйных прапаноў прадстаўленыя ў галіне прамысловасці: рэканструкцыя паветрападзяляльных установак цэха метанолу ААТ «Гродна Азот», арганізацыя вытворчасці карданных валаў для ААТ «Белкард», рэканструкцыя цэха па вытворчасці сыроў ААТ «Малочны мір», будаўніцтва скуранога завода ды іншыя.
Інвестарам прапануюцца пляцоўкі для будаўніцтва гандлёвых аб’ектаў, праекты ў турыстычнай галіне – будаўніцтва рачнога вакзала на Нёмане, рэканструкцыя рачнога порта і г.д.
IV Міжнародны інвестыцыйны форум «Гродна – горад на скрыжаваннях» адкрыецца ў Гродне 5 кастрычніка.
Па выніках трох папярэдніх форумаў былі падпісаныя 6 пагадненняў у галіне гандлёва-эканамічнага і транспамежнага супрацоўніцтва, развіцця прадпрымальніцтва і прыцягнення замежных інвестыцый.
Паводле belta.by