На 30% даражэе мяса
Пастанова №78 Мінэканомікі падпісана яшчэ 1 кастрычніка.
Яна прынятая з улікам стратнасці вытворчасці і рэалізацыі патушнага мяса “у мэтах своечасовай закладкі яго ў стабілізацыйны фонд Мінска для арганізацыі безперабойнага забеспячэння аб’ектаў грамадскага харчавання закрытай сеткі (вытворчых прадпрыемстваў, лячэбна-аздараўленчых і навучальных устаноў) па прапанове Мінсельгаспраду, Мінгандлю, Мінскага гарвыканкаму”, паведамляе belta.by .
Ад заўтра арганізацыі, якія займаюцца перапрацоўкай мяса, будуць мець магчымасць павялічваць адпускныя кошты на прадукцыю ў межах новых коштаў.
17 мая максімальныя адпускныя кошты на ялавічыну і свініну ў Беларусі павысіліся на 35%.
Здымак http://markets.eizvestia.com