Прыватны інвестар пабудуе ветракі ў Смаргонскім раёне
Таварыства з абмежаванай адказнасцю “АэраСтрым” мае намер укласці ў праект больш за 3 мільярды рублёў. Магутнасць кожнага ветрака- каля 1 МВт/г. Будаўніцтва павінна скончыцца ў наступным годзе.
Першая ў Гродзенскай вобласці ветраэнергетычная ўстаноўка запрацавала ў канцы красавіка 2011 года на наваградскім узвышшы. Гэты вятрак забяспечвае электарэнергіяй частку патрэбаў Наваградка.
Найлепшымі ўмовы для выкарыстання ветра ў рэгіёне лічацца ў Наваградскім, Смаргонскім і Ашмянскім раёнах.
Паводле http://www.belta.by