Дзяўчына памерла, атруціўшыся бледнай паганкай

|

Дактары РНПЦ транспланталогіі органаў у Мінску зрабілі дзяўчыне перасадку пячонкі, аднак яд бледнай паганкі зрабіў сваю справу.

 

Смяротны грыб гарадзенка з’ела на вячэру. Ужо ўначы яна адчула першыя сімптомы атручвання, але ні галавакружэнне, ні рвота не прымусілі яе звярнуцца да доктара.

За дапамогай дзяўчына звярнулася толькі праз суткі, калі змагацца з наступствамі дзеяння яду было запозна.

 

Гэта сёлета трэці смяротны выпадак атручвання бледнай паганкай у Гродзенскай вобласці.

Першай ахвярай стаў 73-гадовы жыхар Карэліцкага раёна, за ім памерла і яго жонка.

 

Здымак http://otrava-smert.ru