Плата за ацяпленне кватэры складзе 30-33% агульнага кошту жыллёва-камунальных паслуг

|

Кошт ацяплення стандартнай двухпакаёўкі з плошчай 48 кв.м для сям’і з трох чалавек  у гэтым сезоне складзе 75-80 тысяч рублёў на месяц.

Паводле намесніка міністра, гэта сярэднегадавыя паказчыкі за ацяпляльны сезон з улікам кліматычных асаблівасцей Беларусі і асаблівасцей жылога фонда.

 

Сярэдні кошт усіх жыллёва-камунальных паслуг для двухпакаёвай кватэры з улікам дзейсных тарыфаў складзе прыкладна 230-240 тысяч рублёў (у міжацяпляльны перыяд – 155-160 тысяч).

Анатоль Шагун запэўніў, што тарыфы на цеплавую энергію ў Беларусі не павялічыліся.

 

Паводле  http://www.belta.by  

Здымак http://euroradio.fm