У Гродне ізноў адкрываецца ролердром

|

Здаецца, не так і шмат гарадзенцаў ведала аб тым, што масавае катанне на роліках увогуле існуе ў нашым горадзе. Тым не менш такая пляцоўка была, але праіснавала нядоўга.

 

Пра тое, чаму так адбылося і што чакаць ад новага ролердрома «Твайму стылю» распавяла юрыдычны кіраўнік праекта Юля Бізюк:

 

Праект «Ролердром AlphaCentauri» бяруць у свае рукі сапраўдныя ролеры – афіцыйная гарадзенская каманда па ролер-спорту «GrodnoRollers», таму наш ролердром набудзе абсалютна новы выгляд. Раней гэтым праектам займаліся проста найманыя людзі. Галоўнай памылкай было тое, што ўваход са сваімі ролікамі быў забаронены . Атрымліваецца, што каталіся людзі, у якіх сваіх ролікавых канькоў няма, а ўзровень катання – невысокі.

 

Для любой справы патрэбна развіццё. Для развіцця ролердрома патрэбны прафесіяналы, якія навучаць, пакажуць. Таму што катанне па крузе гэта толькі вельмі малая частка таго, што на самой справе можна рабіць на роліках. У выніку сапраўдныя ролеры туды не хадзілі і праект апынуўся не рабочым. Для таго каб развіваць гэты спорт, трэба ў ім жыць, думаць яго прынцыпамі. Таму калі мы прыйшлі туды, то адразу ўстанавілі свае правілы: дазволіць прыходзіць са сваімі ролікамі. І наша ролер-школа будзе функцыянававць на базе клуба. Развіццё будзе і ў нас, і ў «Alpha Centauri»

 

Акрамя масавага катання, будзе зроблены акцэнт на развіццё іншых напрамкаў ролер-спорту. У першую чаргу гэта слалам. У арэнду будуць прадастаўлены слаламныя дарожкі, а дасведчаныя інструктары будуць дапамагаць у навучанні. Масавае катанне плануецца праводзіць толькі па нядзелях.

 

Кошты:

ЧАС са сваімі ролікамі пракат ролікаў на месцы
1 гадзіна 25 000 руб. 35 000 руб.
2 гадзіны 45 000 руб. 65 000 руб.
3 гадзіны 65 000 руб 95 000 руб.

  

Пракат слаламнай дарожкі (10 конусаў) – 10 000 руб.

 

Клуб Alpha Centauri знаходзіцца па адрасе: г. Гродно, вул. Санаторная, 1 (побач з канчатковым прыпынкам тралейбусаў на КБМ).

 

Здымак са старонкі каманды GrodnoRollers УКантакце