У Гродне машына пераехала чалавека, які ляжаў на дарозе
Машына пераехала мужчыну, які ляжаў на праезджай частцы бульвара Ленінскага камсамола. Верагодна пешаход быў нецвярозы і не адразу ўлёгся на дарогу, аднак ніхто з удзельнікаў дарожнага руху не паведаміў у адпаведныя службы пра пьянага на БЛК.
У выніку яго пераехала “Пежо”, якая рухалася з Горкана ў кірунку выліцы Урублёўскага.
Пацярпелы памёр па дарозе ў бальніцу.
Эксперымент ДАІ, праведзены напярэдадні, на трасе “Мінск-Гродна”, паказаў, што нецвярозыя людзі выклікалі ва ўдзельнікаў дарожнага руху значна меньш спачування, чым пацярпелыя ў ДТЗ раварысты. Тады толькі 2 чалавекі пазванілі ў адпаведныя службы з паведамленнем пра двух невядомых, якія з цяжкасцю трымаліся на нагах каля машыны на ўзбочыне.
Паводле http://gaigrodno.by