У канцы тыдня на Гарадзеншчыну прыйдуць замаразкі
У бліжэйшыя дні па Гродзенскай вобласці захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
9 кастрычніка днём тэмпература паветра ў Гродне захаваецца ў межах +9…+11, у другой палове дня кароткачасовыя дажджы.
10 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы, вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с. Уначы +1…+6, днём +5…+10, парывы ветру да 15-17 м/с.
11 кастрычніка тэмпературны рэжым не зменіцца, а вось у ноч на 12 кастрычніка месцамі па Гродзенскай вобласці чакаюцца замаразкі да 0…-3.
У ноч з суботы на нядзелю на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да 0…-4, днём у выходныя паветра прагрэецца да +8…+12, а ўначы 14 кастрычніка зноў магчымыя замаразкі на глебе і ў паветры.