85-гадовая бабуля, якую шукалі з міліцыяй, загасцілася ў знаёмай
Яе ні было і на наступны дзень.
Праз дзень пасля знікнення жанчыны яе сваякі, што жывуць у Лідскім раёне, распачалі пошукі і звярнуліся па дапамогу ў Дзятлаўскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі ў сваю чаргу прыцягнулі да пошукаў выратавальнікаў.
Праз некалькі гадзін у той жа дзень старую ўбачылі на лясной дарозе ў 4 км ад роднай вёскі.
Аказалася, што бабуля сапраўды заблукала ў лесе і выйшла ў суседнюю вёску. Там зайшла да знаёмай, у якой і затрымалася на 2 дні.
Пра тое, што яе шукаюць каля 50 чалавек, жанчына не здагадвалася.
Паводле http://112.by
Здымак http://otstraxa.su