Актыўныя кліенты “Беларуснафты” маюць шанец атрымаць ровар
Акцыя стартавала 24 верасня.
Яе ўдзельнікам можа стаць кожны, хто ў перыяд да 28 кастрычніка тройчы па 25 альбо больш літраў заправіць свой аўтамабіль на адной з заправачных станцый “Беларуснафты”. Чэкі за паслугу разам са спецыяльнай картай удзельніка перадаць аператару АЗС і паўдзельнічаць у розыгрышы 20 гарадскіх ровараў для актыўных вандровак.
У гэты час кампанія будзе ад імя ўдзельнікаў акцыі высаджваць дрэвы ў розных кутках Беларусі.
Усе, хто запоўніў картку ўдзельніка, атрымаюць спецыяльны сэртыфікат з персанальным кодам, скарыстаўшыся якім на старонцы www.zapravim-stranu.by змогуць убачыць тое самае дрэва.
Арганізатары акцыі спадзяюцца, што зялёны колер аўтазаправак будзе асацыявацца ў людзей з клопатам пра навакольнае асяроддзе.
Паводле http://www.zapravim-stranu.by