На конкурс у межах музейнага форума ў Гродне пададзена 160 заявак

|

Яго ўдзельнікамі сталі беларускія музеі і галерэі. Гран-пры прысуджаецца за лепшую экспазіцыю на форуме, лепшыя матэрыялы ў адной альбо некалькіх намінацыях.

 

Акрамя гэтага прадугледжаныя намінацыі:

 

– Лепшае навуковае праектаванне экспазіцыі

– Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі

– Лепшая арганізацыя міжнароднай выставы

– Лепшая арганізацыя выставы з уласных фондаў

– Лепшая публікацыя пра  музейныя прадметы

– Лепшы музей па арганізацыі культарна-адукацыйнай дзейнасці

– Лепшае захаванне музейных прадметаў

– Лепшая праца рэстаўратара

– Лепшае музейнае выданне

– Лепшае прадстаўленне музеяў СМІ

– Лепшая партнёрская дзейнасць

– Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання

– Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці па патрыятычным выхаванні моладзі.

 

І Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” пройдзе ў Гродне на базе цэнтральнага спартыўнага комплекса 12-14 кастрычніка. Акрамя экспазіцыі, прадугледжаныя дзелавая і міжнародная праграмы, прадстаўленне музейна-педагагічных праграм, дэманстрацыя сувеніраў, музейных выданняў, “Парад рэпрадукцый”.

 

Паводле www.belta.by