Cельскагаспадарчы кірмаш разгорнецца на Савецкай плошчы Гродна

|

Сваю прадукцыю гарадзенцам прапануюць больш за 50 сельгасвытворцаў, арганізацый гандлю і грамадскага харчавання Гродзенскага, Ваўкавыскага і Шчучынскага раёна.

Тут можна будзе набыць садавіну, гародніну, мёд, малочныя вырабы, кулінарныя і кандытарскія, рыбу, мяса, саджанцы дрэваў і сельскагаспадарчы інвентар па зніжаных коштах.

 

Рэалізаваць уласную прадукцыю змогуць і фізічныя асобы. Для гэтага неабходна будзе атрымаць адпаведныя дакументы.

Тэлефон для даведак упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама 74 59 29.

 

Паводле grodno.gov.by

Здымак orshanka.by