“Кажаны” перамаглі ў “Таемным горадзе”

|

Месцам гульні сталі памежныя тэрыторыі, Сапоцкіншчына, таму для ўдзелу кожнаму на ўсялякі выпадак трэба было мець пропуск у памежную зону. Таксама гульцы мусілі мець гумовыя боты, якія вельмі спатрэбіліся ў час выканання некаторых місій.

 

Пра саму гульню і перамогу ў ёй распавядае Аляксандр Віненка, капітан каманды пераможцаў:

 

“Нам удалося перамагчы гэтую цяжкую гульню нягледзячы на шэраг тэхнічных перашкод, якія напаткалі нас на пачатку гэтай гульні. Супраца палявых экіпажаў з каардынацыйным цэнтрам была добра наладжаная і нам удалося дабіцца аптымальнай схемы гульні. Гэта звяло гульнявыя памылкі да мінімуму і мы перамаглі”.

 

У часе гульні трэба было выбраць аднаго з пяці персанажаў цыкла “Таемны горад”, які б суправаджаў каманду. Асаблівасцю стала тое, што пяць з сямі камандаў выбрала аднаго і таго ж персанажа.

 

Таксама ў гульні можна было карыстацца рознымі праклёнамі і замовамі, каб шкодзіць іншым камандам. Аднак “Кажаны” гэтым не карысталіся і былі абраныя таксама самай добрай камандай.