Грып прыйдзе пад новы год
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Эпідэмія працягнецца 4-5 тыдняў.
Паводле прагнозаў эпідэмічная сітуацыя будзе сярэдняй інтэнсіўнасці. На тэрыторыі Беларусі будуць цыркуляваць ужо вядомыя па папярэдніх гадах вірусы, у тым ліку А(Н1N1), А(H5N1), штамы вірусаў В ды іншыя.
Медыкі па-ранейшаму лічаць лепшай абаронай ад захворвання і ўскладненняў пасля яго прышчэпкі.
Летась прышчэпкі ад грыпу атрымала больш за 30% насельніцтва Гродзенскай вобласці.
Сёлета вакцынацыя ў гарадскіх паліклініках па месцы жыхарства працягваецца.
Вакцынацыю лепш рабіць у кастрычніку-лістападзе. Імунітэт выпрацоўваецца цягам 2-4 тыдняў і трымаецца ў сярэднім 6-8 месяцаў (да года).
Бясплатна ў Беларусі прышчэпкі робяць дзецям да 3 гадоў, цяжарным, старэйшым за 60 гадоў і хранічна хворым. За кошт мясцовых бюджэтаў прышчапляюць школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. Асобная катэгорыя – супрацоўнікі МНС, МУС, сістэмы аховы здароўя.
Паводле http://naviny.by
Здымак http://2gptd.by