Мірскі замак наведала рэкордная колькасць турыстаў

|

Гэта на 55 тысяч больш, чым за аналагічны перыяд летась.

 

Паводле дырэктаркі комплекса Вольгі Папко, сёлета нашмат больш было турыстаў з-за мяжы: Польшчы, Літвы, Расіі, Францыі, Галандыі, Гішпаніі, Кітая, Бразіліі – каля 40% ад агульнай колькасці.

 

З назіранняў супрацоўнікаў музея, на першым месцы па папулярнасці – “Сталовая ізба”, зала рэканструяваная паводле дакументальных крыніц і аналагаў XVI-сяр.XVII стст. На другім – партрэтная зала, далей – пакоі князя Міхаіла Святаполк-Мірскага, апошняга ўладальніка замка ў 30-ыя гады XX стагоддзя.

 

За 7 месяцаў супрацоўнікі музейнага комплекса правялі каля 4,5 тысяч экскурсій, яшчэ 6,5 тысяч чалавек скарысталіся паслугамі аўдыёгіда, які дае магчымасць паслухаць экскурсію на роднай мове турыста.

 

Паводле прэс-рэлізу камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM