Фотафакт: назад у …1942?
Малочны камбінат насамрэч вядзе сваю гісторыю з 1938 г. (як паведамляе сайт ААТ), калі прадпрыемства размяшчалася ў будынку сённяшняга цэху марозіва па вуліцы Гарнавых. У такім выпадку варта было б казаць аб 74-годдзі альбо аб надыходзячым 75-гадовым юбілеі.
Нямецкая якасць?
Натуральны падатак сапраўды дзейнічаў пры немцах (малаком, яйкамі, бавоўнай), як зрэшты і за саветамі, таму ў нейкім сэнсе білборд з’яўляецца экскурсам у гісторыю края.
Здымак Яна Лялевіча