Гродзенскі гарвыканкам ладзіць бясплатны семінар для прадпрымальнікаў
На семінары будуць разгледжаныя пытанні:
– Прымяненне працоўнага заканадаўства (афармленне кадравай дакументацыі: запаўненне працоўнай дамовы, афармленне загадаў па асабістым складзе, афармленне працоўных кніжак наёмных працаўнікоў, справаводства па кадрах у індывідуальнага прадпрымальніка, сучасныя падыходы да арганізацыі аплаты працы наёмных працаўнікоў).
-падаткавае заканадаўства
-уплаты абавязковых страхавых унёскай у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Пачатак сустрэчы ў 13.30 у актавай зале адміністрацыі Ленінскага раёна.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама (вул.Дзяржынскага, 3, каб.107, тэл. 74-52-37).
Паводле http://grodno.gov.by