“Экскурсію” па “Сутарэннях Ромула” правядзе ў Гродне Людміла Рублеўская
На мінскай прэзентацыі кнігі пісьменніца расказала, што “беларуская гісторыя — гэта скарбніца, з якой можна браць сюжэты і для сусветнай літаратуры. За кожным героем рамана “Забіць нягодніка, альбо гульня ў Альбарутэнію” стаіць рэальны чалавек. Часам сюжэты нараджаюцца з рэальных падзей”.
Зараз гарадзенцы змогуць наўпрост запытацца ў аўтаркі пра тое, якія менавіта людзі і падзеі натхнілі яе на інтрыгоўныя сюжэты “Сутарэнняў Ромула”.
Людміла Рублеўская раскажа пра свой раман, пачытае урыўкі з яго і вершы, а таксама адкажа на пытанні наведнікаў. Музычную частку вечарыны забяспечыць бард Алесь Камоцкі.
Імпрэза пройдзе 13 кастрычніка а 14.00 у арт-галерэі “Крыга” па адрасе вул. Савецкая, 3-11.