Могільнік пестыцыдаў пад Слонімам ліквідуюць да канца кастрычніка
Паводле кіраўніка міжнароднага праекта “Абыходжанне з стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі” у Беларусі Юрыя Салаўёва, хімікаты ўтылізуюць у Германіі за кошт Глабальнага экалагічнага фонда.
Усяго на праект па знішчэнні пестыцыдаў ужо пайшло каля 4,5 мільёна даляраў ЗША.
Юрый Салаўёў: “Мы пазбавіліся небяспечнай крыніцы забруджвання навакольнага асяроддзя. Глеба, у якой знаходзіліся пестыцыды, была патэнцыйнай крыніцай экалагічнай катастрофы – невядома, якія падземныя хімічныя рэакцыі маглі адбыцца”.
Ужо вясной на месцы могільніка пестыцыдаў высадзяць лес.
У Беларусі застаецца яшчэ 5 падобных сховішчаў небяспечных адыходаў: 3 у Віцебскай вобласці, па адным у Гомельскай і Магілёўскай.