Паводле прагнозаў сіноптыкаў з нядзелі ў Гродне крыху пацяплее

|

Мінімальная тэмпература ў паветры і на паверхні глебы мінулай ноччу была +1…+3, у асобных раёнах Гродзенскай вобласці назіраліся замаразкі.

 

Сёння ўначы ў Гродне чакаецца  +1…+3, у ваколіцах горада на глебе замаразкі да 0…-2.

У суботу днём захаваецца халоднае, воблачнае з праясненнямі надвор’е, кароткачасовы дождж, тэмпература паветра +7…+9.

 

14 кастрычніка чакаецца пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Уначы +2…+7, месцамі магчымыя слабыя замаразкі, днём +8…+12.

15 кастрычніка сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы +4…+9, днём +10…+15.