Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі атрымаў дыплом за лепшую рэстаўрацыю
Гран пры конкурса, які ладзіўся ў межах форума, атрымаў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Лепшым кіраўніком музея ў Беларусі стаў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.
Лепшым рэгіянальным музеем – Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны запаведнік.
Дыплом за лепшае музейнае выданне атрымаў Нацыянальны мастацкі музей за серыю кніг “Славутыя мастакі Беларусі”.
Першы Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” прайшоў у Гродне з 12 да 14 кастрычніка.
У ім удзельнічалі каля 150 музеяў, турыстычныя арганізацыі: каля 800 спецыялістаў.
Прынята рашэнне праводзіць форум кожныя два гады. Месцам правядзення кожны раз будзе абірацца адзін з беларускіх гарадоў.
Паводле belta.by