У гродзенскай бібліятэцы створаны цэнтр для сталых людзей
Адкрыццё цэнтра адбудзецца ў 11 гадзін 16 кастрычніка ў біліятэцы-філіяле №9 (вул.Урублеўскага, 33).
Мэта стварэння цэнтра – садзейнічанне соцыякультурнай рэабілітацыі ветэранаў вайны і працы, інвалідаў, іх інтэграцыі ў грамадства праз забеспячэнне роўнага доступу інфармацыі, пашырэння кола знаёмстваў, рэалізацыі іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу.
Для людзей сталага ўзросту прапануюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, падборкі цікавых кніг і часопісаў, праца новага аматарскага аб’яднання для ветэранаў “Званы госць”.
Паводле http://centrlib.grodno.by