Пачынаецца навучальны год у “Школе маладога журналіста-16”
Юлія Каляда, каардынатарка праекта:
– Мы ўлічылі патрабаванні часу і вырашылі большую ўвагу ў падрыхтоўцы маладых журналістаў надаць мультымедыйный журналістыцы. Больш заняткаў па відэа, фота, вывучэнне спецыфікі працы інтэрнэт-журналіста.
Таму навучанне будзе падзелена на 2 узроўні: асновы журналістыкі і мультымедыйная журналістыка. На другі ўзровень змогуць трапіць толькі лепшыя навучэнцы.
Група складаецца з 30 навучэнцаў: 13 хлапцоў і 17 дзяўчат.
Большасць сёлетніх слухачоў атрымліваюць вышэйшую альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю, ёсць вучні школ, гімназіі, ліцэісты, каля трэці – працуюць.
Ня гледзячы на тое, што сёлета “ШМЖ” зняла ўзроставыя абмежаванні для навучэнцаў, пераважная большасць навучэнцаў – моладзь да 20 гадоў і толькі чацьвёра старэйшыя за 25.
Першая сустрэча-знаёмства ўдзельнікаў “ШМЖ-16” адбудзецца сёння.
Здымак з архіву “ШМЖ”