На Гарадзеншчыне каэфіцыент нараджальнасці пайшоў у рост

|

Прычым больш сталі нараджаць як вяскоўкі, так і гарадскія жыхаркі.

Такія дадзеныя прыводзіць галоўнае статыстычнае ўпраўленне па Гарадзенскай вобласці.

Упершыню сёлета сталі маці  6100 жанчын, доля паўторных родаў склала амаль 40% ад агульнай колькасці нованароджаных, трэціх і наступных – 12,1%.

 

Найбольш у вобласці аднадзетных сямей.

Летась на Гарадзеншчыне нарадзілася 113 двойняў і 2 тройні.