Сенат ЕГУ асудзіў звальненне Андрэя Чарнякевіча

|

Па версіі ГрДУ ім. Янкі Купалы, яго звальненне было выкліканае «сістэматычным парушэннем працоўнай дысцыпліны».

 

Сенат ЕГУ лічыць гэтае рашэнне парушэннем акадэмічных свабод, якое не павінна мець месца ў сучаснай Еўропе, і выказвае сваю падтрымку гісторыку, чые працы атрымалі міжнароднае прызнанне.

Чарнякевіч з’яўляецца адным з аўтараў нядаўна выдадзенай кнігі «Гродназнаўства», якая завяршаецца этапам дасягнення Беларуссю незалежнасці і не ахоплівае перыяду станаўлення аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

 

Беларускія навукоўцы і студэнты, якія выказваюць крытычнае стаўленне да існуючай улады, часцяком робяцца ахвярамі санкцыяў і дыскрымінацыі. Студэнтаў рэгулярна выключаюць з універсітэтаў за выказванне ўласнай пазіцыі (па звестках арганізацыі «EU Observer», пачынаючы ад 2006 года, мела месца каля 700 падобных выпадкаў).

 

Група гродзенскіх гісторыкаў падрыхтавала адкрыты ліст у падтрымку звольненага суаўтара “Гродназнаўства” Андрэя Чарнякевіча. Зварот скіраваны да міністра адукацыі ды кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы.